Журналіста Любенчука ў калоніі пазбавілі пасылак, перадач і спатканняў

Алесь Любянчук / spring96.org
Алесь Любянчук / spring96.org

Журналіста-палітвязня Алеся Любенчука ў калоніі пазбавілі пасылак, перадач і спатканняў, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".

Любянчук быў затрыманы 26 траўня ў вёсцы Крывічы Іўеўскага раёна. Яго абвінавацілі паводле ч. 3 арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім). 27 кастрычніка суддзя Алена Ананіч асудзіла журналіста на тры гады калоніі.

На пачатку лютага яго накіравалі ў магілёўскую калонію №15. Пакуль Любянчук пасля прыбыцця быў на каранціне, адміністрацыя калоніі пазбавіла яго пасылак, перадач і спатканняў на тры месяцы. Прычынай было названае парушэнне "правілаў унутранага распарадку".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі