Журналісту Ігару Лосіку дазволілі ліставацца з жонкай Дар’яй

Ігар і Дар'я Лосікі / з сямейнага архіву
Ігар і Дар'я Лосікі / з сямейнага архіву

Адміністрацыя Наваполацкай калоніі дазволіла Ігару Лосіку ліставацца з жонкай Дар’яй, піша “Радыё Свабода”. Гэта адбылося пасля прысуду. Журналіст даслаў жонцы ўжо шэсть лістоў, але пакуль незразумела, ці можа Дар’я яму адказваць. Дзяўчына знаходзіцца ў СІЗА Брэста і невядома, дазваляюць ёй перапіску ці не.  

У сям’і расце чатырохгадовая дачка Паўлінка, пра якую цяпер па чарзе клапоцяцца бацькі Ігара і Дашы. Нядаўна яна пайшла ў дзіцячы садок. Паўлінка вельмі сумуе па бацьках.

У мінулыя выходныя ў Ігара памёр дзядуля, тата ягонай матулі. Яго пахавалі ў аўторак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі