Журналісты даведаліся пра яшчэ адну смерць затрыманага ў міліцыі

Акрэсціна / Еўрарадыё, ілюстрацыйнае фота
Акрэсціна / Еўрарадыё, ілюстрацыйнае фота

Альянс расследавальнікаў Беларусі пры дапамозе "Кіберпартызанаў" даведаўся яшчэ пра адну смерць затрыманага, якую хавае МУС, перадае "Белсат"..

Раніцай 8 снежня 2020 года ў АДС Заводскага РУУС Мінска знайшлі мёртвым 44-гадовага Міхаіла Бокуця. Яго затрымаў напярэдадні ўвечары ўчастковы інспектар міліцыі ГАМ №3 Заводскага РУУС маёр Пціцын.

На момант затрымання ў Бокуця не было цялесных пашкоджанняў, але праз 11 гадзін і 49 хвілін яго знайшлі мёртвым у будынку РУУС. Брыгада хуткай меддапамогі канстатавала яго смерць.

У міліцыі прызначылі ўнутраную праверку інцыдэнту, Следчы камітэт адмовіўся пачынаць крымінальную справу. Дакладная прычына смерці Міхаіла Бокуця дагэтуль невядомая.

Як распавядала Еўрарадыё, 5 чэрвеня стала вядома пра смерць у Лідскім РАУС паэта Дзмітрыя Сарокіна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі