Жыхар Гродна пасля бойкі больш за два тыдні знаходзіцца ў рэанімацыі

Жыхар Гродна пасля бойкі больш за два тыдні знаходзіцца ў рэанімацыі

Гродзенскія следчыя шукаюць відавочцаў цяжкага злачынства. Уначы 4 студзеня на вуліцы Ліможа ў Гродна каля ўваходу ў краму "АЛМІ" п'яны 25-гадовы мужчына падчас канфлікту нанёс 33-гадоваму мясцоваму жыхару не менш за адзін удар локцем у галаву. Той упаў на тратуарную плітку і з цяжкімі цялеснымі пашкоджаннямі быў шпіталізаваны. Больш за два тыдні мужчына знаходзіцца ў рэанімацыі, лекары змагаюцца за яго жыццё.

Як інфармуе афіцыйны прадстаўнік УСК па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч, па факце наўмыснага нанясення цяжкага цялеснага пашкоджання распачатая крымінальная справа. Падазраванага знайшлі і затрымалі. Утрыманне алкаголя ў яго крыві перавысіла 1,7 праміле.

Следчыя шукаюць відавочцаў злачынства — трох маладых хлопцаў і дзвюх дзяўчат, якія патрапілі на запіс камеры відэаназірання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі