Жыхар Нямеччыны хаваў танк "Пантэра" і зенітную гармату (фота, відэа)

У прыгарадзе нямецкага горада Кіль недалёка ад Балтыйскага мора на адной з вілаў быў знойдзены цэлы арсенал зброі часоў Другой сусветнай вайны. Галоўная знаходка — 70-гадовы танк "Пантэра" — знаходзілася ў падвале. Там жа знайшлі і зенітную гармату.

На месцы здарэння працавалі паліцыя і вайскоўцы. Танк з цяжкасцю ўдалося заладаваць на пагрузчык і вывезці на адну з вайсковых базаў. 78-гадовы гаспадар вілы сцвярджае, што і танк, і зенітка дэмілітарызаваныя, таму ён меў права іх захоўваць. Праводзіцца расследаванне, прызначаныя экспертызы.

Дарэчы, як стала вядома, амаль 40 гадоў таму падчас моцнага снегападу немец ездзіў у раёне сваёй вілы на танку. Таму для суседзяў яго знаходка не стала нечаканасцю.

Фота: mopo24.de

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі