Жыхарам мінскага дома, якія пагражалі байкотам выбараў, паабяцалі капрамонт

Жыхарам мінскага дома, якія пагражалі байкотам выбараў, паабяцалі капрамонт

Жыхарам дома №78 па вуліцы Каліноўскага ў Мінску паабяцалі капрамонт будынка. Праўда, без мадэрнізацыі фасада, што яны таксама патрабавалі.

Як паведамляла Еўрарадыё, жыхары дома пагражалі байкатаваць выбары, бо ў іх доме за 46 гадоў ні разу не рабіўся капітальны рамонт.

Праз адсутнасць капрамонту жыльцы мінскай брэжнеўкі пагражаюць байкотам выбараў

Цяперашняе абяцанне капрамонту, як інфармуе БелаПАН, прагучала 1 кастрычніка на сходзе з удзелам кіраўніцтва адміністрацыі і ЖКГ Першамайскага раёна.

Раней жыхары дома накіравалі калектыўную скаргу на імя Аляксандра Лукашэнкі. Яны заявілі, што адмаўляюцца галасаваць на выбарах прэзідэнта і ўсіх іншых выбарах, пратэстуючы супраць адсутнасці капрамонту.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі