Жыхарцы Ліды знялі сурокі за 18 тысяч долараў

Жыхарцы Ліды знялі сурокі за 18 тысяч долараў

78-гадовай жыхарцы Ліды знялі сурокі за 18 тысяч долараў. Яна стала ахвярай аферыста. Ён абяцаў "зняць сурокі" з усёй сям'і, а таксама вылечыць сына ад гепатыту. Усе свае зберажэнні пенсіянерка пералічыла ў Расію і ва Украіну. Пасля гэтага "экстрасэнс" на сувязь больш не выходзіў. Крымінальную справу распачалі па артыкуле "Махлярства, здзейсненае ў буйным памеры" (ч. 4 арт. 209 КК), інфармуе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама.

У падобную сітуацыю раней трапіла яшчэ адна жыхарка Ліды. Невядомы прапанаваў 44-гадовай жанчыне экстрасэнсорныя паслугі па "ачышчэнню арганізму". Даверлівая беларуска пералічыла ў Расію амаль 5 тысяч долараў і 50 тысяч расійскіх рублёў. Яна чакала вынікаў, але так і не дачакалася. Пасля гэтага жанчына звярнулася ў міліцыю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі