Жыхарка Астравецкага раёна паскардзілася на мужа: чытаў яе перапіску ў сацсетцы

Жыхарка Астравецкага раёна паскардзілася на мужа: чытаў яе перапіску ў сацсетцы

42-гадовая жыхарка Астравецкага раёна паскардзілася ў міліцыю на 38-гадовага мужа. Ён завалодаў паролем да яе акаўнта ў сацсетцы і прачытаў перапіску. Па факце несанкцыянаванага доступу да камп'ютарнай інфармацыі распачалі крымінальную справу, паведамляе прэс-служба МУС.

Высветлілася, што мужчына і жанчына разышліся, але афіцыйна шлюб не скасавалі. У мужчыны застаўся агульны планшэт, праз які ён і зайшоў у акаўнт жонкі, змяніў яе ўліковыя звесткі. Больш таго, ён напісаў "кампраметуючыя паведамленні" агульнай знаёмай. У міліцыі мужчына патлумачыў, што яму было цікава даведацца, ці здраджвае жонка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі