Жыхарка Літвы атрымала смс-паведамленне "Вярніцеся назад у Мінск!"

Тэкст смс-паведамлення / delfi.lt
Тэкст смс-паведамлення / delfi.lt

Грамадзянка Літвы перасекла мяжу Польшчы і атрымала дзіўнае смс-паведамленне, якое змяшчае патрабаванне для нелегалаў — "Вярніцеся назад у Мінск!", паведамляе Delfi.

Паведамленне напісанае на англійскай мове: "Мяжа з Польшчай закрытая. Беларускія ўлады вас падманулі. Вярніцеся назад у Мінск! Не прымайце таблетак, якія вам даюць беларускія вайскоўцы".

Да смс далучаная спасылка, якая вядзе на спецыяльны сайт для нелегальных мігрантаў. Тут іх папярэджваюць, што польска-беларуская мяжа ахоўваецца, і за яе нелегальны пераход пагражае турма. Мігрантам рэкамендуюць не ўдзельнічаць у нелегальных акцыях па пераходзе мяжы, якія арганізуе Беларусь.

Як паведамляла раней Еўрарадыё, у Літве ў рэанімацыю трапілі двое дзяцей нелегальных мігрантаў, якім на тэрыторыі Беларусі далі таблеткі людзі ў масках.

Сёлета ў Літву з Беларусі прыбыло амаль 4200 нелегальных мігрантаў. Пасля таго як Літва закрыла межы, нелегалы накіраваліся ў Польшчу і Латвію.

Жительница Литвы получила смс-сообщение "Вернитесь назад в Минск!"
Арыгінал смс-паведамлення

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі