Жыхаркі Маладзечна і "вельмі прымітыўныя" спосабы інтэрнэт-махляроў

Жыхаркі Маладзечна і "вельмі прымітыўныя" спосабы інтэрнэт-махляроў

Некалькі жыхарак Маладзечна паскардзіліся ў міліцыю на інтэрнэт-махляроў. Зламыснікі ад імя іх сябровак прасілі даслаць рэквізіты банкаўскіх картак. Пасля гэтага знікалі грошы.

Прэс-служба міліцыі паведамляе, што спачатку заяву напісала 28-гадовая гараджанка. У сацсетцы яна атрымала паведамленне ад знаёмай мінчанкі, якая папрасіла для грашовага перавода даслаць рэквізіты банкаўскай карткі. Яна тлумачыла гэта праблемамі з сервісам анлайн-плацяжоў. Просьба была выканана. Жанчына паведаміла і рэквізіты, і неабходныя для правядзення аперацый коды, якія прыходзілі ёй у смс-паведамленнях. А пасля заўважыла, што з рахунка зніклі 140 рублёў.

Высветлілася, што старонку 28-гадовай мінчанкі ў сацсетцы ўзламалі. Паводле яе слоў, ахвярамі зламысніка сталі некалькі яе сяброў. Крымінальную справу распачалі па артыкуле "Крадзеж шляхам выкарыстання камп'ютарнай тэхнікі". Аднак знайсці махляра не ўдалося — ён знаходзіцца за мяжой.

Апошнім часам у маладзечанскую міліцыю з падобнымі заявамі звярталіся некалькі чалавек. У 19-гадовай дзяўчыны пасля перапіскі з "сяброўкай" з рахунка зніклі 248 рублёў.

Аператыўнікі здзіўляюцца неасцярожнасці землякоў, паколькі спосабы крадзяжоў лічаць "вельмі прымітыўнымі". Яны нагадваюць пра правілы інфармацыйнай бяспекі па абароне банкаўскіх картак. Іх можна паглядзець тут.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі