Жыхароў Баранавічаў у верасні пакінуць без гарачай вады
Работнікі Баранавіцкай ЦЭЦ на працягу тыдня будуць праводзіць апрасоўку гарадскіх цепламагістраляў.
Як піша intex-press.by, гарачую ваду адключаць з 9 па 15 верасня ўключна ў сувязі з падрыхтоўкай цеплавых сетак да працы ў восеньска-зімовы перыяд. Без гарачага водазабеспячэння на гэты час застануцца цэнтр горада, Паўднёвы і Паўночны мікрараёны, пасёлак Тэкстыльшчыкаў і пасёлак, абмежаваны вуліцамі Пралетарская, Прамысловая і Кірава. Гэта практычна ўвесь горад.
Фота — hrodna.info