Жыхары Калінкавічаў заразіліся сальманелёзам ад супрацоўніц крамы

Жыхары Калінкавічаў заразіліся сальманелёзам ад супрацоўніц крамы

У Калінкавічах  9 верасня з прыкметамі вострай кішэчнай інфекцыі шпіталізавалі бацьку і сына, піша "Гомельская праўда". 

Яны звязалі пагаршэнне свайго здароўя з ужываннем салаты і курыцы-грыль, якія купілі ў адной з крамаў буйной гандлёвай сеткі.

Санітарна-эпідэміялагічная служба праверыла крамы і выявіла парушэнні ў тэхналогіі прыгатавання салатаў, а таксама ў якасці прыборкі. Лабараторнае абследаванне выявіла сярод персаналу хворых на сальманелёз, а таксама носьбітаў гэтага інфекцыйнага захворвання.

Санстанцыя прыпыніла працу цэха па вытворчасці паўфабрыкатаў. Адміністрацыю крамы прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі