Жыхар Стаўбцоўскага раёна трапіў пад камбайн на кукурузным полі

Месца здарэння

Месца здарэння / @skgovby

У Стаўбцоўскім раёне загінуў пенсіянер — ён трапіў пад камбайн, які збіраў ураджай на кукурузным полі. Інцыдэнт адбыўся раніцай у нядзелю, мужчына не заўважыў, што ў полі вяліся ўборачныя работы. Ён прыйшоў на поле, каб сабраць кукурузы для свойскай жывёлы. Як высветлілі следчыя, ён быў інвалідам па слыху. Таму і не пачуў набліжэйння тэхнікі.

Ад атрыманых траўмаў мужчына памёр на месцы. Яму было 65 гадоў. СК завёў крымінальную справу па ч. 1 арт. 144 (прычыненне смерці па неасцярожнасці).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі