Жыхар Жыткавіцкага раёна атрымаў сур'ёзную траўму пасля выбуху петарды
Ратавальнікі падлічваюць пацярпелых ад піратэхнікі
Жыхар Жыткавіцкага раёна атрымаў сур'ёзную траўму пасля выбуху петарды. У яго множныя пераломы костак правай рукі. Як піша раённая газета, здарэнне адбылося ў панядзелак. Пацярпелы сам звярнуўся ў прыёмны пакой цэнтральнай раённай бальніцы.
У зводцы ратавальнікаў гэтага выпадку няма. Яны паведамляюць пра пяць пацярпелых ад піратэхнікі за апошнія дні. Сярод іх — трое дзяцей. 30 снежня шпіталізаваныя двое 14-гадовых хлопцаў са Скідзеля — петарда не выбухнула і яны падышлі, узялі яе ў рукі. У гэты момант піратэхнічны выраб і спрацаваў. Падлеткі атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.
Раней здарэнні з петардамі адбыліся ў Баранавічах, Шклове і Барысаўскім раёне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.