Жырыноўскі прапанаваў Лукашэнку "стаць сучасным беларускім Багданам Хмяльніцкім"

Жырыноўскі прапанаваў Лукашэнку "стаць сучасным беларускім Багданам Хмяльніцкім"

Расійскі палітык Уладзімір Жырыноўскі прапанаваў Аляксандру Лукашэнку "стаць сучасным беларускім Багданам Хмяльніцкім" і "аб'яднаць Русь і Беларусь". Ён напісаў пра гэта ў Telegram.

Жырыноўскі лічыць, што Лукашэнку "з кожным годам усё цяжэй кіраваць Беларуссю". Ён нагадаў, што беларускі кіраўнік чвэрць стагоддзя ля ўлады і з'яўляецца "ужо найстарэйшым кіраўніком у Еўропе". "І на Захадзе яго не прымаюць, і на Усходзе не ўсё атрымліваецца", — піша расійскі палітык. Ён абураецца, што Лукашэнка "хоча, каб рускі рынак для Беларусі быў як свой уласны, цэны тыя ж", але пры гэтым Мінск хоча праводзіць незалежную знешнюю палітыку. "Як так можа быць?", — пытаецца Уладзімір Жырыноўскі. Ён лічыць, што ў такой сітуацыі для Лукашэнкі найлепшым быў бы шлях Багдана Хмяльніцкага, які ў XVII стагоддзі далучыў частку Украіны да Маскоўскай дзяржавы.

Жырыноўскі і раней выступаў з скандальнымі выказваннямі пра Лукашэнку. У лютым сёлета расійскі палітык прызнаўся, што не разумее, чаму ён не хоча стаць "беларускім Хмяльніцкім".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі