Жырыноўскі увёў для сябраў сваёй партыі абмежаванні на сэкс — 4 разы ў год
Лідар ЛДПР запатрабаваў ад аднапартыйцаў займацца сэксам не часцей за адзін раз у квартал.
"Пад уплывам парнаграфіі, порнакасет і розных такіх фільмаў фрывольных у маладога пакалення выпрацоўваецца норма: чым больш, тым лепш. Чым радзей, тым лепш. І толькі тады, калі ёсць узаемная сімпатыя. Стандарт: раз у квартал — 3-4 разы ў год даволі", — цытуе lenta.ru Уладзіміра Жырыноўскага.
На думку расійскага палітыка, якому ў красавіку споўніцца 67 гадоў, здаровы лад жыцця складаецца, у тым ліку, з устрымання ад полавых празмернасцяў. Апроч гэтага, па словах палітыка, для падтрымання здароўя неабходна адмовіцца ад алкаголю, курэння тытуню і ўжывання ў ежу мяса.
Па выніках даследаванняў, праведзеных кампаніяй Durex у 2008 годзе, расіяне займаюцца сэксам у сярэднім 143 разы на год. Прыкладна 80% расіян уступаюць у полавую блізкасць не радзей за раз на тыдзень.