Жывая трансляцыя ад Вярхоўнай Рады ў Кіеве
У аўторак раніцай да будынка парламента прыйшлі тысячы людзей. Іх стрымліваюць сотні байцоў спецназу.
Як вядома, сёння ў Вярхоўнай Радзе апазіцыйныя фракцыі паставяць пытанне аб даверу кабінету міністраў. Калі парламент не прагаласуе за адстаўку ўраду, мітынгоўцы плануюць вярнуцца на Майдан Незалежнасці і вырашаць, што рабіць далей.
У Кіеве заблакаваны будынак кабінета міністраў, людзі ідуць да парламента
Тым часам украінскі прэзідэнт Віктар Януковіч ляціць на чатыры дні ў Кітай.
Нагадаем, ва Украіне працягваюцца масавыя акцыі пратэсту прыхільнікаў еўраінтэграцыі. Яны пачаліся пасля таго, як украінскі ўрад напярэдадні віленскага саміта адклаў падпісанне дамовы пра асацыяцыю з Еўрасаюзам. У ноч на 30 лістапада спецназ жорстка разагнаў еўрамайдан у цэнтры Кіева. У адказ на гэта ў нядзелю, 1 снежня, на вуліцы і плошчы выйшла да 500 тысяч чалавек, на плошчы Незалежнасці было адноўленае намётавае мястэчка.
Фота — ria.ru