Жыве TikTok! Як падлеткі генеруюць палітычны кантэнт пра падзеі ў Беларусі
Еўрарадыё
Беларускіх зумераў часта папракаюць апалітычнасцю. Але дзякуючы TikTok гэты тэзіс лёгка абвяргаецца: падлеткі публікуюць не толькі ролікі са сваімі танцамі і пранкамі, але і відэа з рэакцыяй на апошнія палітычныя падзеі.
Еўрарадыё паглядзела, які палітычны кантэнт публікуюць у TikTok беларусы. Спойлер: "ямыбацек" там практычна няма.
Пранкі: голас Лукашэнкі і АМАП
Адзін з самых папулярных жанраў у TikTok — пранкі. Ёсць і на палітычныя тэмы.
Напрыклад, хлопец замовіў піцу голасам Лукашэнкі. Пра тое, што гэта розыгрыш, дыспетчар здагадаўся не адразу. У роліка 614 тысяч лайкаў.
@aicontent13 Название приложения у меня в профиле #пранк #беларусь #лукашенко
original sound - AI
Яшчэ адзін пранк на актуальную тэму — паездка хлопца ў метро з кнігай "Як правільна ўцякаць ад АМАПа". Амаль 15 тысяч лайкаў.
@ilya_kotsur Чья реакция вам больше всего понравилась?) ##беларусь2020 ##минск ##метро ##омон ##рек
Get Lucky - Daft Punk,Pharrell Williams,Nile Rodgers
Званкі Пуціна і жыццё апазіцыянера
Сваё бачанне таго, што адбываецца, часта здымаюць у форме пастановак. Напрыклад, так карыстальніца бачыць размову Лукашэнкі і Пуціна — лайкі роліку паставілі амаль 133 тысячы чалавек.
@sm17e_bin Как прошёл телефонный разговор Лукашенко и Путина #беларусь #жывебеларусь #беларусь2020
оригинальный звук - sm17e_bin
Кранальна адзін з карыстальнікаў уявіў сабе жыццё сілавіка і яго душэўныя пакуты пад песню Lana Del Rey. Ролік крыху недаацэнены: пакуль што толькі 16 тысяч лайкаў.
@________ronin________ простите. Никакого негативного подтекста! #рек #беларусь2020 #беларусь #беларусьпротесты #жывебеларусь
Mariners Apartment Complex - Lana Del Rey
З іншага боку — "тыповае жыццё беларускага апазіцыянера", якое сабрала амаль 8,5 тысяч лайкаў.
Асаблівая ўвага — дзяржТБ
Стаўленне да беларускага ТБ наглядна дэманструюць ролікі пра яго працу.
Вось так падрыхтоўку сюжэтаў бачыць адна з карыстальніц. Ролік спадабаўся 14 тысячам чалавек.
@shpileva_olya до конца было бы смешно, если не было бы так грустно... ##беларусь2020 ##бтпомойка ##помойкатв
оригинальный звук - Оля_Шпилёва
Іншы прыклад: з літаральным увасабленнем выразу "локшына на вушы". Тут таксама больш за 14 тысяч лайкаў.
Бонус: "ямыбацькі" ў TikTok
Ёсць у TikTok і прыхільнікі Лукашэнкі, куды ж без іх. Яскравы прыклад — ролік карыстальніка, які прызнаецца ў сваім профілі ў любові да ўлады і БРСМ. Толькі чамусьці ён набраў усяго 78 лайкаў. Ну нічога, ёсць куды расці.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.