Зісер пра словы Лукашэнкі: Не ведаю, як можна кантраляваць усіх яўрэяў
Падчас паслання Лукашэнка распавёў, што прасіў Шапіру ўзяць пад кантроль усіх яўрэяў, але ўладальнік партала tut.by “паводзіць сябе непрыстойна”.
Прозвішча заснавальніка і ўладальніка партала tut.by прагучала падчас выступу Аляксандра Лукашэнкі даволі нечакана ў звароце да кіраўніка мінскага аблвыканкама Сямёна Шапіры:
"Сямён Барысавіч, Зісер гэты ваш непрыстойна сябе паводзіць, я гляджу... Я ж вас год таму прасіў усіх яўрэяў у Беларусі ўзяць пад кантроль І нават Павел Ізотавіч не абураўся А Зісера мы ніяк не можам нармалізаваць Паглядзіце ўважліва!”, — заявіў Лукашэнка.
Юрый Зісер адрэагаваў на выказванне кіраўніка краіны яшчэ да завяршэння паслання:
"Безумоўна, самыя розныя чыноўнікі, у тым ліку і Шапіра, даюць нам рэкамендацыі і выказваюць сваё меркаванне або незадаволенасць адносна нашых матэрыялаў. Гэта ў нашай дзяржаве ў парадку рэчаў. Але я сабе не ўяўляю, як можна кантраляваць ўсіх яўрэяў. Бо яны не з'яўляюцца нейкі арганізацыяй. Іх у нашай краіне дзясяткі тысяч. Мы, вядома, слухаем думкі гэтых людзей. Але ўсе рашэнні прымаем самастойна, зыходзячы з нашай рэдакцыйнай палітыкі", — цытуе рэакцыю Юрыя Зісера партал tut.by.
Сам заснавальнік партала цяпер знаходзіцца ў Амстэрдаме. Ён кажа, што па вяртанні ў Мінск будзе гатовы зрабіць больш пашыраны каментар.
Фота nn.by