Злучаныя Штаты з 24 студзеня абмяжуюць уезд цяжарным замежніцам
Злучаныя Штаты з 24 студзеня абмяжуюць уезд цяжарным замежніцам. Такім чынам будуць спынены так званыя "турыстычныя роды" (пра такія планы раней заяўляла адміністрацыя Дональда Трампа). Як вядома, дзіця, якое нарадзілася на тэрыторыі ЗША, мае права на амерыканскае грамадзянства. Цяпер жа ўводзяцца новыя правілы, і цяжарным жанчынам атрымаць амерыканскую турыстычную візу будзе праблематычна.
Дакумент пра ўвядзенне новых правілаў быў апублікаваны 23 студзеня. Улады тлумачаць яго неабходнасць нацыянальнай бяспекай. Штогод у ЗША нараджаюцца дзясяткі тысяч дзяцей, маці якіх прыязджаюць у краіну цяжарнымі. Найчасцей гэта грамадзянкі КНР, Расіі і Нігерыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.