Знешні дзярждоўг Беларусі знізіўся на 262 млн долараў

Знешні дзяржаўны доўг Беларусі на 1 красавіка складаў 12 млрд 300 млн долараў. За сакавік ён зменшыўся на 262 млн 300 тысяч долараў, альбо на 2,1%. Пра гэта паведамляе Sputnik са спасылкай на міністэрства фінансаў.

Нагадаем, сёлета наша краіна мусіць заплаціць 4 млрд долараў па знешнім дзяржаўным доўгу. За першы квартал было пераведзена ўжо 310 млн долараў. З іх — 75 млн долараў па крэдытах расійскага ўраду, амаль 76 млн долараў — па крэдыту Міжнароднага валютнага фонда.

Паводле дадзеных Мінфіна, у студзені-сакавіку 2015-га Беларусь прыцягнула знешнія дзяржаўныя пазыкі на 136 млн долараў. Гэта пераважна крэдыты ўраду і банкаў Расіі (больш за 89 млн долараў) і Кітая (амаль 45 млн долараў).

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі