Зноў затрымлівалі Улада Сакалоўскага, які ўключыў "Перамен!" у Кіеўскім скверы

Зноў затрымлівалі Улада Сакалоўскага, які ўключыў "Перамен!" у Кіеўскім скверы

21 жніўня быў затрыманы Улад Сакалоўскі — гукарэжысёр, які 6 жніўня на мерапрыемстве ў Кіеўскім скверы ў Мінску, арганізаваным уладамі, паставіў песню "Перамен!". Пра гэта паведамляе яго адвакат Міхаіл Баднарчук. Сакалоўскі толькі паспеў паведаміць сваякам, што яго вязуць на вуліцу Гарадскі Вал, дзе знаходзіцца цэнтральны апарат МУС, паведамляе TUT.by.

Адваката да кліента не пускалі, сказалі, што Улада хутка адпусцяць. І сапраўды, адпусцілі.

Улад Сакалоўскі быў асуджаны на 10 сутак арышту і нядаўна выйшаў на волю. Расказваў, што за кратамі ён перажыў здзекі і збіццё.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі