Зонд Peregrine не зможа здзейсніць пасадку на Месяцы

Чакалася, што апарат здзейсніць пасадку на Месяц 23 лютага

Чакалася, што апарат здзейсніць пасадку на Месяц 23 лютага / twitter.com/ulalaunch

Зонд Peregrine, які напярэдадні запусцілі ў ЗША, не зможа здзейсніць пасадку на Месяцы. Прычынай называецца "крытычная" страта паліва. А ўзніклі тэхнічныя праблемы з-за збою ў рухальнай сістэме. Цяпер стаіць задача вывесці Peregrine як мага бліжэй да месяцовай арбіты.

ЗША адправілі спушчальны апарат на Месяц упершыню больш чым за паўстагоддзя. І гэта быў не дзяржаўны, а прыватны праект. Чакалася, што апарат здзейсніць пасадку на Месяц 23 лютага.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі