ЗША аднаўляюць санкцыі супраць "Белнафтахіма" і яшчэ 8 дзяржпрадпрыемстваў

ЗША аднаўляюць санкцыі супраць "Белнафтахіма" і яшчэ 8 дзяржпрадпрыемстваў

Міністэрства фінансаў ЗША аднаўляе санкцыі супраць дзевяці беларускіх дзяржпрадпрыемстваў. Праз 45 дзён супрацоўніцтва з гэтымі прадпрыемствамі павінна быць спынена.

Пра гэта прызначаная амбасадарка ЗША Джулі Фішэр паведаміла на сустрэчы са Святланай Ціханоўскай 19 красавіка.

Падставай для санкцыяў стала сістэматычнае парушэнне правоў чалавека ў Беларусі. ЗША заклікаюць рэжым Аляксандра Лукашэнкі неадкладна вызваліць усіх палітвязняў.

Як паведамлялася раней, пад санкцыямі апынуцца канцэрн "Белнафтахім", Belneftekhim USA Inc., Беларускі нафтавы гандлёвы дом, "Белшына", "Гродна Азот", "Гродна Хімвалакно", "Лакафарба", "Нафтан" і "Полацк-Шкловалакно". Санкцыі супраць гэтых прадпрыемстваў былі замарожаныя ў 2015 годзе пасля тагачаснага вызвалення палітвязняў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі