ЗША на год працягнулі санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі
Санкцыі ЗША супраць беларускіх уладаў працягнутыя яшчэ на адзін год. Адпаведную пастанову, апублікаваную на сайце Белага дома, падпісаў прэзідэнт Джо Байдэн.
У дакуменце гаворыцца, што "дзеянні і палітыка пэўных прадстаўнікоў беларускага ўрада і іншых асоб, а таксама згубная дзейнасць і даўнія злоўжыванні беларускага рэжыму працягваюць прадстаўляць незвычайную і надзвычайную пагрозу нацыянальнай бяспецы і знешняй палітыцы ЗША".
Байдэн адзначае, што дзейнасць беларускіх уладаў падрывае дэмакратычныя працэсы і інстытуты ў Беларусі. Таму санкцыя, уведзеныя ў 2006 годзе і пашыраныя ў 2021-м, працягваюцца яшчэ на адзін год.
У санкцыйным спісе ЗША знаходзіцца 59 чалавек і 41 юрыдычная асоба з Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.