ЗША заваявалі 1000-ы залаты алімпійскі медаль на летніх Гульнях

ЗША заваявалі 1000-ы залаты алімпійскі медаль на летніх Гульнях

Зборная ЗША заваявала свій 1000-ы па ліку залаты медаль за гісторыю сучасных Алімпійскіх гульняў . Гэтую ўзнагароду здабылі амерыканскія плыўчыхі Кэйтлін Бэйкер, Лілі Кінг, Дана Волмер і Сімона Мануэль у камбінаванай эстафеце 4х100 метраў.

Пачынаючы ў 1896 года, калі прайшла першая сучасная Алімпіяда, амерыканскія лёгкаатлеты заваявалі агулам 323 залатых медалі, а плыўцы — 246 узнагародаў найвышэйшай пробы. Іншыя краіны, якія ўваходзяць у пяцёрку найбольш тытулаваных летніх алімпійскіх зборных, у суме набралі 1004 залатыя медалі.

Амерыканцы толькі аднойчы прапусцілі Алімпіяду — гэта было ў 1980 годзе, калі ЗША байкатавалі Гульні ў Маскве па палітычных матывах. Пры гэтым Штаты восем разоў прымалі Алімпіяду ў сябе — чатыры разы зімовую і чатыры — летнюю.

Сёлета ў Бразіліі атлеты з Амерыкі заваявалі ўжо 23 залатых медалі, паведамляе ВВС.

Як падлічыла агенцтва Асашыэйтэд прэс, калі зборныя іншых краін працягнуць выйграваць “золата” з той жа хуткасцю, што і цяпер, то Кітай атрымае свой тысячны медаль не раней за 2100 год, а Нямеччына — не раней за 2204.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі