Звольненая прыбіральшчыца запісала новае відэа — хваліць дырэктара "Мазырсолі"

Ірына Антоненка / скрыншот з яе старонкі ў TikTok
Ірына Антоненка / скрыншот з яе старонкі ў TikTok

Гісторыя звольненай прыбіральшчыцы Ірыны Антоненка з Мазырскага НПЗ атрымала працяг. Цяпер жанчына запісала ролік, у якім хваліць дырэктара "Мазырсолі", піша "Флагшток".

Як распавядала Еўрарадыё, прыбіральшчыцу Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода затрымалі пасля таго, як яна запісала ў TikTok ролік з крытыкай на адрас Уладзіміра Дворніка, дырэктара "Мазырсолі". Яна абуралася, што Дворнік не працягнуў кантаркты некалькім работнікам, якія часта бралі бальнічны. Сярод звольненых апынуўся і яе муж Генадзь.

1 траўня Ірына запісала відэа, а 11-га сілавікі затрымалі яе на працоўным месцы. Відэа знікла з TikTok, а саму жанчыну звольнілі.

16 траўня на старонцы Ірыны з'явілася відэа, у якім яна просіць прабачэння ў кіраўніцтва "Мазырсолі" і персанальна ва Уладзіміра Дворніка, называючы яго выдатным кіраўніком: "Прабачце мне, Уладзімір Андрэевіч... Людзі вас паважаюць, цэняць. Вы ў іх вачах добры кіраўнік, лідар".

Жанчына тлумачыць, што хацела выратаваць свайго мужа. Таксама яна паведамляе, што хадзіла на выбары ў 2020 годзе і любіць Беларусь.

Хутчэй за ўсё гэтае відэа запісанае пад ціскам.

Уладзімір Дворнік з 2010 па 2019 год быў старшынёй Гомельскага аблвыканкама.

Блогер Андрэй Павук затэлефанаваў ў Мазырскі райвыканкам і спытаў, ці можна крытыкаваць Уладзіміра Дворніка. Начальнік унутраных спраў Мазырскага райвыканкама Андрэй Малахаў заявіў, што простым грамадзянам гэтага рабіць нельга.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі