Звольнены дырэктар школы ў Віцебску, якога прымусілі падтасаваць вынікі выбараў

Сяргей Піталенка / Народныя навіны Віцебска​
Сяргей Піталенка / Народныя навіны Віцебска​

Дырэктар сярэдняй школы № 44 Віцебска Сяргей Піталенка звольнены з займанай пасады, паведамляюць "Народныя навіны Віцебска".

Пасля выбараў на YouTube быў апублікаваны скандальны аўдыёзапіс. На ім кіраўнік адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Віцебска Сяргей Сташэўскі ўгаворваў сябраў участковай выбарчай камісіі, якую ўзначальваў Піталенка, перарабіць пратаколы падліку галасоў.

Пасля публікацыі запісу кар'ера ва ўладнай вертыкалі Сташэўскага скончылася — у канцы 2020 года стала вядома, што экс-чыноўнік працуе ў Белгідрамеце.

Сярэдняй школай № 44 Піталенка кіраваў з 2010 года.

Аўдыё, дзе высокапастаўлены чыноўнік у Віцебску прымушае ўчастковую камісію змяніць пратакол галасавання.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі