Звольнены старшыня канцэрна "Беллегпрам"

Звольнены старшыня канцэрна "Беллегпрам"

Звольнены старшыня канцэрна "Беллегпрам" Мікалай Яфімчык. Гэта прадугледжана пастановай Саўміна (№ 182 ад 20 сакавіка), інфармуе Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал РБ. БЕЛТА дадае, што Яфімчыка вызвалілі ад пасады "у сувязі з заканчэннем тэрміну кантракту".

Мікалаю Яфімчыку 59 гадоў. Ён — выпускнік Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі і Акадэміі кіравання пры прэзідэнце. На пасаду старшыні "Беллегпраму" быў прызначаны пяць гадоў таму, а да таго часу працаваў гендырэктарам ААТ "Купалінка". Папярэдні кіраўнік Беларускага дзяржаўнага канцэрна па вытворчасці і рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасці Міхаіл Сучкоў быў затрыманы ў лютым 2014-га. Праз два гады яго асудзілі на 10 гадоў пазбаўлення волі за атрыманне хабару, замах на злачынства і злоўжыванне ўладай і службовымі паўнамоцтвамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі