Зяленскі адмяніў візіты ў Партугалію ды Іспанію праз сітуацыю на Харкаўшчыне

Уладзімір Зяленскі і прэм'ер-міністр Іспаніі Пэдра Санчас у Кіеве

Уладзімір Зяленскі і прэм'ер-міністр Іспаніі Пэдра Санчас у Кіеве / Офіс прэзідэнта Украіны

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі адмяніў паездкі ў Партугалію і Іспанію, паведамляе hromadske.ua са спасылкай на мясцовыя СМІ.

Падчас гэтага візіту кіраўнік Украіны планаваў падпісаць пагадненне аб бяспецы. Прычыну адмены ўкраінскі бок не назваў. У СМІ мяркуюць, што на гэтае рашэнне паўплывала складаная сітуацыя на фронце ў Харкаўскай вобласці.

Як распавядала Еўрарадыё, Генштаб УСУ напярэдадні паведаміў, што ўкраінскія войскі пад Ваўчанскам адышлі "на больш выгадныя пазіцыі".

Паводле звестак СМІ, Зяленскі ўжо не першы раз пераносіць паездку ў Іспанію і Партугалію. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі