Зяленскі — беларусам: вас уцягваюць у вайну больш актыўна, чым у лютым і ўвесну

Зяленскі — беларусам: вас уцягваюць у вайну больш актыўна, чым у лютым і ўвесну

У сваім выступе ўвечары 26 чэрвеня Уладзімір Зяленскі асобна звярнуўся да грамадзян Беларусі і заклікаў іх не ўдзельнічаць у вайне супраць Украіны. Зварот украінскага прэзідэнта адрасаваўся як грамадзянскім асобам, так і сілавікам.

"І асобна хачу звярнуцца сёння да грамадзян Беларусі. Да людзей — і грамадзянскіх, і ў пагонах. Вас уцягваюць у вайну. І нават больш актыўна, чым гэта было ў лютым і ў вясновыя месяцы. У Крамлі за вас ўжо ўсё вырашылі — вашы жыццм для іх нічога не каштуюць. Але вы не рабы і не гарматнае мяса. Вы не павінны паміраць. І вы ў сілах не даць нікому вырашаць за вас, што вас чакае далей".

Зяленскі падкрэсліў, што грамадзяне Беларусі выступаюць супраць вайны, у якую іх хоча ўцягнуць Крэмль: "Я ведаю, што народ Беларусі падтрымлівае Украіну, яны падтрымліваюць нас, дакладна нас, а не вайну. І менавіта таму вас — усіх беларусаў — расійскае кіраўніцтва і хоча ўцягнуць у вайну, хоча пасеяць нянавісць паміж намі.

Ад простых людзей Беларусі зараз залежыць вельмі многае. І я ведаю, што вы не можаце ўдзельнічаць у гэтай вайне. Вашы жыцці належаць толькі вам, а не камусьці ў Крамлі".

Напярэдадні ўкраінская разведка паведаміла, што Расія ўзмацняе сваю вайсковую прысутнасць у Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі