Зяленскі назваў Лукашэнку "адзін чалавек з Беларусі"

Зяленскі назваў Лукашэнку "адзін чалавек з Беларусі"

8 лютага на брыфінгу ў Кіеве ўкраінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі пракаментаваў нядаўнюю заяву Аляксандра Лукашэнкі пра магчымае спыненне паставак беларускіх гаруча-змазачных матэрыялаў і электраэнергіі ва Украіну. Як вядома, улады Украіны не лічаць яго легітымным кіраўніком, таму прэзідэнтам не называюць. Зяленскі ўвогуле не назваў нават прозвішча.

"Таварыш... Адзін чалавек з Беларусі заявіў, што калі будзе эскалацыя з боку Расіі, то яны адразу спыняць пастаўкі ва Украіну энергарэсурсаў", — казаў Уладзімір Зяленскі. Паводле яго слоў, ён вывучыў лічбы па тавараабароце паміж Украінай і Беларуссю. З яе вынікае, што Беларусь прадае Украіне тавараў у некалькі разоў больш, чым Украіна — Беларусі. А значыць, у выніку абмежаванняў больш пацерпіць наша краіна.

Зяленскі ж заявіў, што насамрэч ад рашэнняў палітыкаў "пацерпяць людзі". "Калі ёсць жаданне вярнуцца ў каменны век, можам рабіць так, — дадаў ён. — ...Нешта забароніць Беларусь, тады забароніць Украіна".

У інтэрв'ю расійскаму прапагандысту Уладзіміру Салаўёву Аляксандр Лукашэнка даваў жорсткія ацэнкі і асобе Уладзіміра Зяленскага, і яго дзейнасці. Безумоўна, украінскага прэзідэнта пра гэта праінфармавалі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі