Зяленскі: Няўжо Трамп хоча стаць "прэзідэнтам-лузерам"?

Уладзімір Зяленскі

Уладзімір Зяленскі / Скрыншот

Калі Дональд Трамп пераможа на выбарах у ЗША, а пасля гэтага спыніць ваенную дапамогу Украіне, ён стане "прэзідэнтам-лузерам". Такое меркаванне выказаў у інтэрв'ю, апублікаваным 1 чэрвеня, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

На яго думку, рашэнне Трампа скончыць вайну за кошт Украіны прывядзе да таго, што ЗША страцяць статус сусветнага лідара:

“Уявіце на секунду, што пасля гэтага Пуцін пойдзе далей. Дык кім будзе для ўсяго свету тады гэты новы прэзідэнт Злучаных штатаў? Ён будзе вельмі слабым. А гэта гаворыць не пра яго, а пра інстытуцыйнасць ЗША. Яны не будуць лідарамі ў свеце. Іх будзе магутная эканоміка, але што тычыцца міжнароднага ўплыву, ён будзе роўны нулю. І тады Пуцін пойдзе далей, разумеючы, што ЗША ўжо не той гулец. Тады на арэну будуць выходзіць іншыя, аўтарытарныя лідары. І гэта рэальная трэцяя сусветная вайна".

30 траўня прысяжныя ў судзе Нью-Ёрка аднагалосна прызналі экс-прэзідэнта ЗША Дональда Трампа вінаватым у фальсіфікацыі дзелавой дакументацыі з мэтай утойвання сумы, выплачанай былой акторцы фільмаў для дарослых Стормі Дэніелс. Але гэта не перашкодзіць яму змагацца за вяртанне ў Белы дом у 2024 годзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі