З'явілася відэа лабавой атакі "Лады" ў Гродне, у выніку якой пацярпелі дзеці

З'явілася відэа лабавой атакі "Лады" ў Гродне, у выніку якой пацярпелі дзеці

У Гродне адбылося лабавое сутыкненне двух легкавых аўтамабіляў. Здарэнне адбылося каля 16-й гадзіны ў чацвер. Як паведамляе ў Telegram прэс-служба МУС, паводле папярэдняй інфармацыі, 51-гадовы кіроўца "Лады" заснуў за рулём, з-за чаго яго аўтамабіль выехаў на паласу сустрэчнага руху. Там адбылося сутыкненне з "Опелем", у якім ехала 49-гадовая жанчына з дзецьмі. Яны атрымалі шматлікія траўмы і былі шпіталізаваныя. Кіроўца "Лады" не пацярпеў.

БЕЛТА дадае, што ў жанчыны закрытыя пераломы, яе 13-гадовы сын атрымаў сур'ёзныя траўмы твару. Нязначныя траўмы атрымала 9-гадовая дачка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі