З'явілася відэа, як каліноўцы ўдзельнічаюць у абароне ўкраінскага горада

Разлік процітанкавага ракетнага комплексу / Скрыншот з відэа
Разлік процітанкавага ракетнага комплексу / Скрыншот з відэа

З'явілася відэа, як беларускія добраахвотнікі ўдзельнічаюць у абароне аднаго з украінскіх гарадоў (якога менавіта, не ўдакладняецца). На ім — дзейнасць разліку процітанкавага ракетнага комплексу MILAN батальёна "Волат" палка Каліноўскага, які абстрэльвае расійскія пазіцыі, у прыватнасці — варожы назіральны пункт.

"Мы стаім на абароне горада, які ўжо некалькі месяцаў спрабуе "ўзяць" войска акупантаў, пішуць каліноўцы. — Яны прыцягваюць і "мобікаў", і "музыкаў", якія, як і ўсе астатнія оркі, пабываўшы ў ім, вяртаюцца дадому ў пакетах".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі