З'явіўся яшчэ адзін патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты — Заблоцкі
Дакументы ў ЦВК ён даслаў па пошце.
Раніцай 17 ліпеня стала вядома, што з'явіўся яшчэ адзін патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты Беларусі — Сяргей Заблоцкі. Ён даслаў дакументы ў ЦВК па пошце. Хто гэты чалавек і хто ачольвае яго ініцыятыўную групу, пакуль невядома.
Сакратар ЦВК Мікалай Лазавік сказаў Еўрарадыё, што гэта "невядомы для іх чалавек". Яны самі зацікавіліся, хто ж ён такі, бо раней пра Заблоцкага ў Цэнтрвыбаркаме не чулі. У ініцыятыўнай групе гэтага патэнцыйнага кандыдата 100 чалавек. Сабраць такім складам 100 тысяч подпісаў нерэальна, мяркуе Лазавік.
Нагадаем, у пятніцу заканчваецца прыём дакументаў аб рэгістрацыі ініцыятыўных груп па зборы подпісаў. Яшчэ ўчора вечарам патэнцыйных кандыдатаў было 9 — Сяргей Гайдукевіч, Андрэй Канавец, Таццяна Караткевіч, Анатоль Лябедзька, Аляксандр Лукашэнка, Сяргей Калякін, Ірына Першына, Жанна Раманоўская і Мікалай Статкевіч.
Кандыдатамі ў прэзідэнты хочуць стаць настаўніца і рэкламшчыца (відэа)
Як можна меркаваць, сёння пададуць дакументы ў ЦВК яшчэ некалькі чалавек.
Фота: Fotolia