11-гадовы футбаліст з Беларусі Аляксей Маёраў заключыў кантракт з Adidas
Adidas
Юны футбаліст з Беларусі Аляксей Маёраў заключыў кантракт з брэндам спартыўнага адзення Adidas, пішуць у Instagram прыватнага дзіцячага футбольнага турніру @nashebuduschee.
"Кантракт на 3 гады з магчымасцю без абмежаванняў экіпіроўкі і вялікай сумы (сума не выдаецца). Пажадаем Аляксею поспеху і чакаем навін ад яго", — пішуць футбольныя інсайдары.
Раней з'явілася інфармацыя, што іспанскі клуб "Рэал" гатовы заплаціць за юнага футбаліста з Беларусі 120 тысяч долараў. Такое паведамленне апублікавалі ў пабліку "Беларускі футбол" са спасылкай на экс-форварда зборнай Беларусі Мікалая Рындзюка.
Цяпер Лёша гуляе за клуб "Серданьёла", расказвала некалькі месяцаў таму футбольная агентка з Іспаніі Карына Шумета. Паводле яе, Маёраў мог бы трэніравацца ў акадэміі "Барселоны", але праз праблемы з дакументамі вымушаны часова заставацца ў меншым клубе.
Юнаму беларусу ўсяго 11 гадоў. Лёша звярнуў на сябе ўвагу каля пяці гадоў таму, калі на адкрыцці фан-зоны да Чэмпіянату свету па футболе ў Мінску змог набіць мяч 12 тысяч разоў! Тады ён трэніраваўся ў футбольнай акадэміі мінскага "Дынама", а яшчэ хадзіў на заняткі па футбольным фрыстайле, боксе, барацьбе і плаванні.
Аляксей гуляе ў нападзенні, а сваім любімым футбалістам яшчэ 5 гадоў таму называў Ліянэля Месі, пісала "Трыбуна".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.