12 беларусаў у Расіі шпіталізавалі з падазрэннем на менінгіт
Сярод захварэлых на менінгіт у Расіі ёсць і беларусы / pixabay.com
12 грамадзян Беларусі ў Расіі шпіталізаваныя з падазрэннем на менінігіт, паведамляе беларуская амбасада ў РФ.
"У дваіх дыягназ не пацвердзіўся, 8 знаходзяцца ў стане сярэдняй цяжкасці, адзін — у цяжкім стане. Па непацверджанай пакуль афіцыйна інфармацыі, адзін з шпіталізаваных беларускіх грамадзян сёння памёр", — гаворыцца на сайце амбасады.
Дыпламаты заяўляюць, што гатовыя ў межах магчымасцяў дапамагаць грамадзянам Беларусі.
Успышка інфекцыйнага менінгіту адбылася сярод работнікаў склада OZON у падмаскоўнай Істры.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.