1300 мігрантаў сабралася на грэчаска-македонскай мяжы (фота)
Каля 1300 мігрантаў цягам 6 дзён знаходзяцца ў грэчаскім мястэчку Ідомені на мяжы з Македоніяй. Памежнікі гэтай краіны прапускаюць толькі ўцекачоў з Сірыі, Афганістана і Ірака, астатнім далі статус “эканамічны бежанец” і забаранілі ўезд. Сярод тых, каго не пускаюць, — грамадзяне Алжыра, Пакістана, Марока, Бангладэш, Ірана, Судана і Конга, паведамляе македонскае выданне emagazin.mk.
Уцекачы чакаюць дазволу на пераход мяжы з Македоніяй. Фота: AP Photo/Giannis Papanikos
Македонскія паліцэйскія прапускаюць толькі бежанцаў з Афганістана, Ірака і Сірыі. Фота: AP Photo/Giannis Papanikos
Уцекачы пратэстуюць супраць забароны на ўезд у Македонію. Надпісы на плакатах: Стоп расізм, свабода перамяшчэння. Фота: AP
Тым часам тэмпература ноччу ў тых месцах апускаецца да +6 градусаў. Валанцёры, якія дапамагаюць уцекачам, кажуць, што мігрантам бракуе прадуктаў, цёплых рэчаў, коўдраў. У такіх умовах людзі не могуць атрымаць паўнавартасны начлег.
Надпіс на плакаце пратэстуючых бежанцаў: Мы спачуваем, Францыя. Але мы не небяспечныя людзі. Нам патрэбныя мір і лепшае жыццё. Фота: Sakis Mitrolidis/AFP/Getty Images
Жанчыне стала кепска падчас акцыі пратэсту ля мястэчка Ідомені. Фота: Alexandros Avramidis/Reuters
Паліцыя адсоўвае групу мігрантаў на грэчаска-македонскай мяжы. Фота: Alexandros Avramidis/Reuters
Грэчаскія паліцэйскія выносяць жанчыну падчас бойкі. Фота: Alexandros Avramidis/Reuters
Грэчаскія афіцэры выцягваюць дзіця падчас дракі мігрантаў на грэчаска-македонскай мяжы. Фота: Alexandros Avramidis/Reuters
Тысячы ўцекачоў чакаюць магчымасці перасекчы мяжу з Македоніяй ля грэчаскага мястэчка Ідомені. Фота: Demotix/ Tasos Markou
Такая сітуацыя склалася пасля таго, як Македонія, Сербія, Харватыя і Славенія прынялі рашэнне прапускаць толькі сірыйскіх, іракскіх і афганскіх бежанцаў, якія пацярпелі ў выніку ваенных дзеянняў. Астатнім уцекачам адмаўляюць ва ўездзе ў балканскія краіны.
Галоўнае фота: AP Photo/Giannis Papanikos