14-16 градусаў цяпла чакаецца ў сераду
23 кастрычніка ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Істотных ападкаў не прагназуецца — верагоднасць ападкаў 5-10%. Уначы і зранку месцамі па краіне сіноптыкі прагназуюць туман. Вецер уначы будзе няўстойлівы слабы, удзень заходні, паўночна-заходні 3-8 метраў за секунду.
Уначы будзе ад +8 да +10. Удзень паветра прагрэецца да 14-16 вышэй за нуль.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.