15 чэрвеня ў Беларусі прагназуюць моцныя дажджы і навальніцы
15 чэрвеня ў нашай краіне чакаецца воблачнае з праясненнямі надворе. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на супрацоўнікаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
На большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы і моцныя дажджы.
Вецер прагназуецца ўсходні, паўднёва-ўсходні, 5-10 метраў за секунду. Пры навальніцах вецер будзе парывісты — да 14 метраў за секунду.
Уначы тэмпература паветра складзе +11...+17 градусаў. Удзень чакаецца 19-25 градусаў цяпла.