У эфіры Еўрарадыё праваабаронцы разважаюць пра дзіўныя затрыманні да Дня Волі
Адной рукой улады дапамагалі арганізоўваць святкаванне Дня Волі, а іншай пахапалі апазіцыйных актывістаў. Але ўвечары 25 сакавіка, калі канцэрт у Мінску скончыўся, амаль усе затрыманыя выйшлі на волю.
У сталіцы затрыманні працягваліся 4 дні — першымі яшчэ 21 сакавіка за краты трапілі Уладзімір Някляеў, Вячаслаў Сіўчык і Максім Вінярскі. За імі зняволілі Яўгена Афнагеля і Леаніда Кулакова. Затрыманыя прэвентыўна атрымалі “суткі” і сустракалі 25 сакавіка ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў.