18 траўня ў Беларусі прагназуюць кароткачасовыя дажджы і да +17

Уначы 18 траўня месцамі па ўсходзе, днём на большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Удзень у асобных раёнах магчымыя навальніцы.

Як перадае БЕЛТА, вецер будзе заходні ўмераны. Ноччу месцамі, а раніцай і днём у многіх раёнах чакаецца ўзмацненне ветру, ён будзе парывісты да 15-20 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад 1 да 6 градусаў цяпла. На глебе і месцамі ў паветры прагназуюцца замаразкі да 0...-3 градусаў. Удзень паветра прагрэецца да +11...+17 градусаў.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі