19 верасня польскія памежнікі спынілі 276 спробаў перайсці мяжу з Беларусі
За нядзелю, 19 верасня, польскія памежнікі сынілі 276 спробаў нелегальна перайсці мяжу з тэрыторыі Беларусі, паведамляе прэс-служба польскага ведамства.
Былі затрыманыя 19 нелегальных мігрантаў: 9 грамадзян Сірыі, 6 грамадзян Ірана, 3 грамадзян Ірака, 1 грамадзянін Конга. Астатнія спробы памежнікі спынілі.
За дапамогу ў нелегальнай міграцыі былі затрыманыя пяць чалавек — двое грамадзян Польшчы, двое грамадзян Украіны, 1 грамадзянін Грузіі.
Як распавядала Еўрарадыё, восем нелегальных мігрантаў польскія памежнікі выратавалі з балота.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.