20 лістапада ў Беларусі абяцаюць парывісты вецер і туман
20 лістапада ў Беларусі чакаецца моцны парывісты вецер. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Па звестках сіноптыкаў, у пятніцу будзе воблачна, часам прагназуюцца дажджы. У асобных раёнах магчымы слабы туман.
Вецер чакаецца паўднёва-заходні, заходні 4-9 метраў за секунду з парывамі да 14 метраў за секунду. Месцамі парывы будуць дасягаць 15-18 метраў за секунду.
Тэмпература паветра ўначы складзе +3...+8 градусаў, удзень будзе 5-10 градусаў цяпла.
Нагадаем, на бягучым тыдні тэмпература паветра ў нашай краіне на некалькі градусаў перавышае кліматычную норму. Пахаладанне чакаецца толькі ў нядзелю.
Фота: сацсеткі