2010 год у эфіры Еўрарадыё
Указ №60 і Мытны саюз, Мікалай Лазавік і Таццяна Шапуцька, танкер з Венесуэлы і авіяпарад 9 траўня ў Мінску...
Еўрарадыё прыгадвае 2010 год і адзначае яго падзеі і герояў па ўласнай сістэме намінацыяў.
У намінацыі “Прадказанне года”перамагае даўні сябар Еўрарадыё, украінскі астролаг Ігар Каламіец. Пры пачатку 2010 года ён спрагназаваў пагаршэнне стасункаў з Расіяй і ўзмацненне рэпрэсій супраць апазіцыі. Яшчэ адно прадказанне датычылася таго, што пасля прэзідэнцкіх выбараў сваю пасаду можа пакінуць Аляксандр Лукашэнка.
Ігар Каламіец: “Адносіны Расіі і Беларусі будуць пагаршацца, нягледзячы на тое, што дзеячы дзвюх краін цвердзяць пра Саюзную дзяржаву. План Саюзнай дзяржавы, хутчэй за ўсё, абрынецца пасля выбараў. Я і мае калегі-астролагі з Украіны і Расіі кажуць, што рэжым Лукашэнкі, хутчэй за ўсё, разваліцца. Верагоднае ўзмацненне палітыкі ўладаў да іншадумства, задушэння іншадумства ў Беларусі, верагодныя гучныя судовыя працэсы і пагаршэнне ўнутранай эканамічнай сітуацыі. Гэта будзе бачна ўжо ўлетку”.
Што праўда, некаторыя прадказанні спадара Каламійца спраўдзіліся.
Пераходзім да наступнай намінацыі. Гэта “Студэнт года”. А дакладней – студэнтка! У гэтай намінацыі Еўрарадыё адзначае Таццяну Шапуцьку, якая за год зрабіла кар’еру ад “завучкі” з юрыдычнага факультэта БДУ да сябры беларускага Цэнтрвыбаркама з правам дарадчага голасу. І асабістае жыццё ўладкавала, пабраўшыся шлюбам з Глебам Лабадзенкам, паэтам і журналістам газеты “Звязда”.
Таццяне, у адрозненне ад яе старэйшага паплечніка Франака Вячоркі, адлічанага з БДУ за 2 гады да таго, “боты” не пагражалі. Таму па alma mater яна не вельмі-та заганялася: хіба мала ў свеце ўніверсітэтаў? Тым не менш, Шапуцька абскарджвала адлічэнне. Беспаспяхова.
На пасяджэннях ЦВК 20-гадовая дзяўчына смела пярэчыла Лідзіі Ярмошынай. Але адстаяць прапановы Віталя Рымашэўскага ў яе атрымалася не вельмі. Ды і шансаў было няшмат.
Апошні на гэты момант указ, падпісаны ў 2010 годзе Аляксандрам Лукашэнкам, мае № 682. Але ў нашай намінацыі “Указ года” перамагае дакумент, зацверджаны яшчэ пры пачатку лютага. Думаю, вы ўжо здагадаліся, што гаворка ідзе пра Указ № 60, які ў народзе называюць указам аб рэгуляванні інтэрнэту.
У Еўропе адразу ўбачылі сувязь паміж указам №60 і прэзідэнцкімі выбарамі. Вось як пракаментавала дакумент прадстаўніца АБСЕ па пытаннях свабоды слова Дунья Міятавіч:
Дунья Міятавіч: "Я разлічваю і спадзяюся на тое, што заканадаўства ў гэтай галіне будзе пэўным чынам змененае. З тым, каб было магчыма спрасціць той сур’ёзны і ўскладняючы эфект, які сёння гэтае заканадаўства мае ў адносінах да правоў самавыяўлення грамадзян у рэжыме онлайн. Асабліва напярэдадні выбараў прэзідэнта Беларусі, прызначаных на 19 снежня".
Тым не менш, з 1 ліпеня Байнэт жыве па Указе №60. А гэта азначае абавязковую рэгістрацыю ў зоне .by, вай-фай па пашпартах і абяцанні Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры прэзідэнце і надалей закручваць гайкі ў рэжыме анлайн.
У намінацыі “Пераклад года” перамагае Міністэрства абароны Беларусі. У 2010-м яно пераклала на беларускую мову свае статуты. “Раўняйся!”, “Стройся!”, “Крокам марш!”, “Кругом!”, “Добрага здароўя, таварыш лейтэнант!” — так загучалі на роднай мове звыклыя вайсковыя каманды.
Натуральна, нічога новага ў Мінабароны не выдумалі. Яшчэ падчас Другой сусветнай вайны адмыслова для Беларускай краёвай абароны быў падрыхтаваны страявы статутна роднай мове. Вось што распавядае афіцэр БКА Аўген Усюкевіч:
Аўген Усюкевіч: “Выключна па-беларуску! “Строиться”, напрыклад — “Увага! У тры шарэнгі станавіся!”, “Раўняй!”. Калі без зброі, то ўсё — “Зброя на плячо!”, пасля — “Зброя да нагі!”. Спадар дружыновы, звязовы, ротны, спадар лейтэнант… Ну, “Есть!” — “Выканаць” гаварылі. “Смирно!” — гэта “Зважай!”. “Права фронт! Лева фронт!”, “Кругом!”, “Крокам марш!”… Ну, “Ура!” — яно і было “Ура!”.
Пакуль жа абавязковай беларуская мова з’яўляецца толькі для салдат з ганаровай варты. Спадзяемся, што неўзабаве нашая мова зробіцца сапраўды ганаровай і ў астатніх Узброеных Сілах краіны.
Пераходзім да наступнай намінацыі — “Верш года”. Вершаў у 2010-м беларускія паэты напісалі безліч. Але рэдакцыя Еўрарадыё не можа не адзначыць у гэтай намінацыісакратара Цэнтрвыбаркама і прафесійнага паэта Мікалая Лазавіка, прыхільнікамі чыёй творчасці мы з’яўляемся з красавіка 2010 года:
Яшчэ адзін верш Мікалай Іванавіч прысвяціў асабіста Лідзіі Ярмошынай:
Паводле словаў паэта з ЦВК, Ярмошына не крыўдзіцца нават на такія параўнанні — і пагатоў не абражаецца тым, што ў мінулым творы Лазавік накіраваў яе ў Бабруйск.
У намінацыі “Транспарт года” упэўнена перамог танкер з Венесуэлы. Нафтавае супрацоўніцтва паміж Лукашэнкам і Чавесам узнікла як адказ на мытныя пошліны, якімі ў 2010-м сваю нафту абклала Расія. За танкерамі з цікавасцю і недаверам сачылі па ўсім свеце. У здагадках аналітыкаў фігуравалі самыя экзатычныя бізнэс-схемы. А калі Еўрарадыё замест Адэсы знайшло адзін з венесуэльскіх танкераў ля Новага Арлеару, загаварылі нават пра тое, што Беларусь будзе гандляваць нафтай з Амерыкай!
“Зразумела, што з Венесуэлы везці нафту ў Беларусь далекавата, — патлумачыла Еўрарадыё намеснік гендырэктара БНК па фінансавых і эканамічных пытаннях Ірына Татарнікава. — Больш эканамічна мэтазгоднымі былі б розныя варыянты замяшчэнняў. То бок гэта так званыя своп-здзелкі, якія шырока практыкуюцца ў свеце.
Калі ў кагосьці знайшоўся інтарэс і патрэба ў нафце, скажам, у Амерыцы, а кампанія якая раней везла туды нафту здалёк і мае магчымасць паставіць нафту ў Беларусь аднекуль бліжэй, напрыклад, з Расіі, Казахстана, Азербайджан, — гэта можа быць супольная выгада”.
Артымалася, што бізнэса ў перапрацоўцы венесуэльскай нафты ўсё ж больш, чым авантуры. Нягледзячы на тое, што расійскія пошліны з наступнага года адмяняюцца, план па пастаўках “чорнага золата” з прадмесцяў Каракаса на 2011 год — 10 мільёнаў тон!
У намінацыі “Будоўля года” перамагае Мытны саюз Расіі, Беларусі і Казахстана. Першае паўгоддзе ў Саюзнай дзяржаве толькі і было размоваў, ці варта Беларусі трапляцца ў гэтую пастку. Для Еўрарадыё падзеі, звязаныя з будаўніцтвам Мытнага саюза, увесь гэты час каментаваў незалежны аналітык Сяргей Чалы.
Сяргей Чалы: “З лістапада 2009 года я ўвесь час тлумачыў, што такі Мытны саюз нам не патрэбны. Нам знаходзіцца ў Мытным саюзе з краінамі-экспарцёрамі, калі мы па сутнасці з'яўляемся імпарцёрам сыравіны, без гарантыяў прымальных для нас коштаў на іх сыравіну, немэтазгодна! Няма сэнсу ахвяраваць сваёй эканомікай дзеля таго, каб, па сутнасці, падтрымліваць расійскую перапрацоўчую прамысловасць, якая дыхае на ладан... Прапагандысцкія і палітычныя фактары — гэта іншае пытанне. А з эканамічнага гледзішча ўсё выглядае менавіта так”.
Будавалі мы будавалі, і, нарэшце дабудавалі. Пры пачатку ліпеня на Саміце ў Астане Аляксандр Лукашэнка падпісаў дакументы па Мытным саюзе. Чалы адгукнуўся на гэта наступным чынам:
Сяргей Чалы: “Зразумела, што такія саюзы доўга не жывуць. Яны ж не гарманізуюць інтарэсы краінаў-удзельніц. І, здаецца, ні ў кога ўжо не засталося ілюзій, што расійскае кіраўніцтва нам не саюзнік”.
Днямі беларускія дэпутаты ратыфікавалі шэраг дакументаў па стварэнні Адзінай эканамічнай прасторы. Менавіта ў ёй мы з вамі будзем жыць у 2011 годзе. Прынамсі, пачынаць новы год.
У намінацыі “Шоў года” перамогу святкуе авіяпарад, што адбыўся ў Мінску на 9 траўня. Такога, каб баявыя самалёты лёталі паміж жылымі дамамі, у сталіцы яшчэ не бачылі!
Ваенны лётчык 1-га класа ў адстаўцы Георгій Бухтарэвіч лічыць, што манеўр Л-39 і Су-24 ўяўляў вялікую небяспеку для тысяч людзей, якія прыйшлі на парад. Паводле яго сведчанняў, здарэнне, падобнае да сёлетняга, ужо адбывалася 5 гадоў таму. 9 траўня 2005 года неба над Мінскам не падзялілі звёны Су-25 і МіГ-29. “МіГі” тады спазніліся на некалькі секунд і апынуліся на траекторыі “Сушак”...
Згодна са словамі Бухтарэвіча, сёлета самалёты відавочна збіліся не толькі са свайго часу, але і з курсаў. Іначай патлумачыць перакрыжаванне траекторый 9 самалётаў настолькі нізка над дамамі можна толькі вялікім жаданнем каго-небудзь здзівіць:
Георгій Бухтарэвіч: “Па тым, што я глядзеў, — была сур’ёзная небяспека. Мне, ваеннаму пілоту, які прайшоў дзве вайны, стала страшна за людзей. Столькі народу, вялікі горад — і такая вышыня, не больш за 100 метраў, калі праходзілі Су-24...”
Прычынамі манеўра называюць нізкую воблачнасць і як вынік — дрэнную бачнасць. Карыстальнікі інтэрнэта палічылі, што паміж звяном Л-39, якія ляцелі вышэй, і дамамі для звяна Су-24 заставалася не больш за 40 метраў.
Намінацыя “Спартовец года”. У беларускім спорце 2010 год быў багаты на поспехі і на расчараванні. Што сумна — поспехаў без расчараванняў амаль не было. Чакалі гучнага трансферу ад Аляксандра Глеба, але ён перайшоў з “Барселоны” не ў самую топавую каманду “Бірмінгем”. Чакалі сенсацыі ад бягунні Алены Неўмяржыцкай, якая выйграла чэмпіянат Беларусі з лепшым вынікам Еўропы. Але — пшык, Алена нават не прайшла ў фінал... Уважліва сачылі за поспехамі Андрэя Арамнава, які заваяваў у Мінску “золата” чэмпіянату Еўропы. Але і той папсаваў уражанне, чарговы раз трапіўшыся за рулём нападпітку...
Хіба што футбалісты БАТЭ ў гэтым годзе не тое, што не расчаравалі — скокнулі вышэй за галаву. А перамагае ў намінацыі жаночая зборная Беларусі па баскетболе. Нашы баскетбалісткі, як заўжды, на вышыні. Іх 4-е месца на чэмпіянаце свету не выглядае вялікай перамогай. Але яркая гульня, якую падарылі нам беларускі, дае спадзеў на далейшыя поспехі.
Працягваем спартовую тэму намінацыяй “Беларус года”. У ёй перамагае Рэнан Брэсан — бразільскі легіянер барысаўскага БАТЭ, які атрымаў беларускае грамадзянства 17 снежня, на цырымоніі закрыцця беларускага футбольнага сезона.
Беларускі пашпарт Брэсан спадзяваўся атрымаць ужо 18-га. Але распавёў Еўрарадыё, што на выбары не пойдзе: 19-га “новага беларуса” чакаў самалёт на радзіму. У Бразілію Рэнан Брэсан павёз магніцікі і гарэлку. І цёплыя ўспаміны пра краіну, у якой усё перагарнулася ў дзень яго адлёту на вакацыі.
Так паступова мы падышлі да намінацыі “Падзея года”. Цягам года здавалася, што гэта могуць быць розныя падзеі. Але чым бліжэй краіна падыходзіла да 19 снежня, тым лепш мы разумелі: прэзідэнцкія выбары — гэта менавіта тая вось, вакол якой круціцца 2011 год.
Усе вы добра ведаеце, што адбылося 19 снежня. Нехта сам быў на плошчы Незалежнасці. Нехта пасля, у інтэрнэце глядзеў відэа, на якім АМАП збіваў людзей. Нехта прачытаў пра мітынг у газеце “СБ — Беларусь Сегодня”. Але дакладна можна сказаць: гэты дзень змяніў краіну. Змяніў рукамі тых, хто больш за ўсіх баяўся 20 снежня прачнуцца ў іншай Беларусі.
Георгій Дзмітрук — адзіны з 4-х сустаршыняў “Беларускай хрысціянскай дэмакратыі”, які гэтымі пераднавагоднімі днямі знаходзіцца на волі — лічыць, што сёлетнія выбары — гэта галоўная падзея не толькі за гэты, але і за ўсе апошнія 16 гадоў.
Малюнак: www.generation.by