21 верасня зноў падаражэе аўтамабільнае паліва
Аўтатранспарт на вуліцах Мінска / onliner.by
У Беларусі працягвае даражэць паліва — традыцыйна на 1 капейку.
З аўторка цэны на запраўках за літр бензіну і дызеля будуць такімі: АІ-92 — 1,98 рубля, АІ-95 — 2,08 рубля, АІ-98 — 2,30 рубля, ДТ — 2,08 рубля.
Рост коштаў на паліва канцэрн "Белнафтахім" тлумачыць "ростам сусветных каціровак нафты".
Да гэтага кошт падымалі 14 верасня, таксама на капейку. З улікам новага падаражэння цана на паліва мянялася ўжо 28 разоў за год.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.