25-гадовую жыхарку Ліды аштрафавалі за нелегальную выпечку
25-гадовую жыхарку Ліды аштрафавалі за нелегальную выпечку. Жанчына нідзе не працуе, але па прафесіі з’яўляецца тэхнолагам харчовай прамысловасці, валодае тонкасцямі кандытарскага мастацтва, адзначае БЕЛТА. Замовы на выраб кексаў, тортаў кандытар-нелегал атрымлівала праз сацсеткі “у неабмежаванай колькасці”. Толькі ў красавіку 2017 года жанчына спякла прадукцыі аж на 70 рублёў, узяла аванс за выраб пірожных — 15 рублёў. У апошнім выпадку гэта была кантрольная замова, якую правялі праваахоўнікі.
Справу аб адміністрацыйным правапарушэнні разглядаў эканамічны суд Гродзенскай вобласці. У сувязі з тым, што жыхарка Ліды ўпершыню прыцягваецца да адміністрацыйнай адказнасці, яе аштрафавалі толькі на 11,5 рубля з канфіскацыяй даходу (яшчэ 11,5 рубля).