27 сакавіка ў Мінску прайшлі 120 судоў над затрыманымі ў выходныя

27 сакавіка ў Мінску прайшлі 120 судоў над затрыманымі ў выходныя

27 сакавіка ў Мінску прайшло 120 судовых працэсаў над затрыманымі за выходныя людзьмі. Судзілі тых, каго затрымалі 25 сакавіка, на Дні Волі, і тых, хто на наступны дзень выйшаў выказаць сваю падтрымку затрыманым. 

Судовыя працэсы ішлі ў судах усіх раёнаў сталіцы. Поўны спіс асуджаных можна пабачыць тут.

Як адзначаюць праваабаронцы, прысуды выносілі самыя розныя — штрафы ад 4 базавых велічыняў да 80 (такі вялікі штраф прысудзілі актывісту аргкамітэта БХД Дзянісу Садоўскаму). Таксама затрыманых прысуджалі да арышту — ад 4 да 25 сутак (на такі тэрмін асудзілі актывіста Леаніда Кулакова). 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі