29 красавіка па паўднёвым захадзе Беларусі будзе да +18
29 красавіка ў Беларусі прагназуецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Будзе пераважна без ападкаў, толькі ў другой палове дня па захадзе краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Вецер будзе паўднёвы, паўднёва-ўсходні слабы да ўмеранага, удзень месцамі парывісты.
Уначы прагназуецца -2...+4, а ўдзень будзе ад 11 цяпла па паўночным усходзе да 18 са знакам "плюс" па паўднёвым захадзе краіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.